Трэцяя ракета

Автор: Быкаў ВасільЖанр: Советская классическая проза  Проза  1992 год
Скачать бесплатно книгу Быкаў Васіль - Трэцяя ракета в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Трэцяя ракета -  Быкаў Васіль
Автор: Быкаў Васіль 
Жанр: Советская классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 24 
Год: 1992 

Отрывок из книги

3 Перш за ўсё: голад — не цётка. Пад вечар усе мы так нагаладаемся, што не памагаюць ні курыва, ні вялізныя цяжкія галовы сланечніку з мяккімі, яшчэ зялёнымі семкамі, якіх мы назапашваем з ночы. Хочацца есці. У гэты час рэдзенькая крупчастая кукурузная каша, якую пасля, паеўшы, усе мы дружна бэсцім, — гэтая каша цяпер здаецца нам незвычайным, жаданым прысмакам. Гэткім жа смачным уяўляецца нам і хлеб — чэрствы, калючы, напалам з кукурузнай мукой. Ад сняданку ў нас застаўся невялікі кавалак яго — рэшта нечае пайкі, — ён ляжыць на верхняй снараднай скрынцы, і кожны з нас міжвольна паглядае ў той бок. Першы не вытрымлівае Лук'янаў. Пакінуўшы на хвіліну сваю чарцёжную справу, ён неяк сарамліва дастае яго запэцканымі пальцамі і, не гледзячы ні на кога, пытаецца: — Хлеба ніхто не хоча? Коратка зірнуўшы на яго, мы ўсе маўчым. Тады ён аб'яўляе: — То я з'ем. І ён грызе гэты кавалак, ледзь не вывіхаючы сківіцы пад тонкаю скурай худых, нездаровых шчок, а мы глытаем слінку і адводзім позіркі ўбок. Лук'янаў …