Байкі жыцьця

Автор: Быкаў ВасільЖанр: Рассказ  Проза  1999 год
Скачать бесплатно книгу Быкаў Васіль - Байкі жыцьця в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Байкі жыцьця -  Быкаў Васіль
Автор: Быкаў Васіль 
Жанр: Рассказ  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1999 

Отрывок из книги

І тады ў горадзе паявіўся Мірон. Гэта быў малады хлапец родам з самай галоднай правінцыі, ён валодаў неверагоднымі здольнасьцямі. Вырасшы ў лесе, мог узьлезьці на самае высокае дрэва, нават на голы ствол пальмы. Як ён тое рабіў, ніхто ніколі ня бачыў. Звычайна яго заўважалі, калі ён ужо быў наверсе і шпурляў адтуль какосавыя гарэхі, якія вясёла падбірала дзятва. Характарам ён быў свавольнік. І вось аднойчы па горадзе панесьліся чуткі, што на плошчы ў паўдзён адбудзецца штось неверагоднае. Людзі зранку пачалі зьбірацца да плошчы; блізка да ансамблю Страху не пушчала ахова. Здаля людзі назіралі, любаваліся зіхаценьнем залатога порціку, у якім зьзяў непераможны, сьвятарны Страх. Улады, вядома ж, не гублялі пільнасьці, узмацнілі ахову. Сотня закамуфляваных у жабскі колер «гарылаў» сачыла за публікай. Перад экранамі ў сутарэньнях гарбаціліся дзяжурныя. У дывэрсію ці сабатаж мала хто верыў — гісторыя краіны яшчэ ня мела выпадку, каб нехта пераадолеў вялікі татальны Страх або самохаць наблізіўся …