Пайсці і не вярнуцца

Автор: Быкаў ВасільЖанр: Советская классическая проза  Проза  Повесть  1979 год
Скачать бесплатно книгу Быкаў Васіль - Пайсці і не вярнуцца в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Пайсці і не вярнуцца -  Быкаў Васіль
Автор: Быкаў Васіль 
Жанр: Советская классическая проза  Проза  Повесть   
Серия:  
Страниц: 31 
Год: 1979 

Отрывок из книги

Яна ўсё ж паспела, хоць і намачыла ля берага ногі, у левым боце непрыемна захлюпала, але цяпер, мабыць, можна было адважыцца. Нядоўга думаючы і амаль фізічна адчуваючы набліжэнне таго чалавека, яна ступіла на крывы канец дрэўца і ўзмахнула рукамі. Ёй удалося зрабіць толькі тры нясмелыя таропкія крокі, як вяршалінка дрэўца, падагнуўшыся, саслізнула з закрайка, і Зоська апынулася ў вадзе. Гэта было жахліва ў яе становішчы. Падумаўшы, што ўсё пралала, яна інстынктыўна рванулася да недалёкай і такой недасяжнай цяпер крыгі, Але ногі яе ў вадзе раптам згубілі апору, дно пахінулася ўбок, яна шыбанула ў ваду амаль да сярэдзіны, з жахам адчуўшы, як цячэнне пругка ўдарыла яе ў сцёгны, пагражаючы зваліць з ног. I тады праз шум разварушанай целам вады, аднекуль зверху пачулася: — Зоська, пастой! Ты што, здурнела? «Антон?» Ахопленая спалохам, збянтэжаная, яна хіснулася ад глыбіні і замерла ў вадзе, пазнаўшы голас таго, каго меней за ўсіх чакала цяпер пачуць. Але памылкі быць не магло — спрытна сігануўшы …