Яго батальён

Автор: Быкаў ВасільЖанр: Советская классическая проза  Проза  Повесть  1979 год
Скачать бесплатно книгу Быкаў Васіль - Яго батальён в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Яго батальён -  Быкаў Васіль
Автор: Быкаў Васіль 
Жанр: Советская классическая проза  Проза  Повесть   
Серия:  
Страниц: 33 
Год: 1979 

Отрывок из книги

— Не, ужо дзякуй, — сказаў камбат. — Будзем да-кладваць, як ёсць. — Ну што ж! Можна і так. Гутман прышываў гузік, Чарнаручанка гаспадарыў ля печы, разведчык, нацягнуўшы на галаву бушлат, сіліўся задрамаць перад дзяжурствам. Маркін з дапамогай алоўка шомпала лінеіў у сшытку графы формы 2УР — для запісу папаўнення. Камбат глядзеў, як аднабока тлее папера на канцы яго самакруткі, і думаў, што вайна, на жаль ці на шчасце, не дае таго выбару, аб якім мяркуе лейтэнант Маркін. Гэта ў піўной можна разважаць, чым закусіць: ракамі ці воблай або лепш салёным агурком на аматара, на вайне ж сярод усіх магчымасцей, якія дазваляе сітуацыя, часцей выпадае самая горшая, плата за якую — заўжды людское жыццё. Трудна бывае на яе пагадзіцца, але і пошукі шляхоў у абход звычайна вядуць не толькі да агіднага канфлікту з сумленнем, але і здараецца, што кароткаю дарожкай у трыбунал. Камандзіра гэта датычыць куды ў болыпай меры, чымсьці байца, тут трэба быць вельмі строгім спярша ў адносінах да сябе, каб пасля патрабаваць …