Сваякі

Автор: Быкаў ВасільЖанр: Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Быкаў Васіль - Сваякі в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Быкаў Васіль 
Жанр:  
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

— Сыночак! Сыночак! Пастой! Яна кінулася да паліцая ў шэрай нямецкай пілотцы, які стаяў з карабінам каля паркана, хоць ужо не страляў. Ён апусціў карабін долу, вылаяўся, груба адштурхнуў яе і палез цераз перакладзіну ў гарод. Яна не разумела яго, як не разумела нічога з таго, што тут адбываецца. Сёмкі нідзе не было, і толькі калі паліцай шырока пакрочыў наўкось па забаранаваным гародзе, яна ўбачыла сынаву галаву, плечы і раскіданыя ў бакі рукі — ён нерухома ляжаў на глеі ў трох кроках ад буйна квітнеўшага на ўзмежку вішанніку. Тады яна закрычала і рухнула на прапахлы ўсімі дваровымі пахамі дол, усведамленне велізарнай несправядлівасці збіла яе з панталыку, яна ўжо не магла сцяміць, як здарылася такое. Яна білася галавой аб цвёрдую, як бетон, утаптаную зямлю падворка, біла яе сваімі не па-жаночы вялікімі кулакамі, зайшоўшыся ў амаль здзічэлай, шалёнае роспачы ад такой непапраўнай бяды. З гэтага стану яе вырваў знаёмы і ў той жа час зусім нейкі інакшы голас яе старэйшага сына. — Халуі прадажныя! …