Воўчая зграя

Автор: Быкаў ВасільЖанр: Советская классическая проза  Проза  Повесть  1975 год
Скачать бесплатно книгу Быкаў Васіль - Воўчая зграя в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Воўчая зграя -  Быкаў Васіль
Автор: Быкаў Васіль 
Жанр: Советская классическая проза  Проза  Повесть   
Серия:  
Страниц: 24 
Год: 1975 

Отрывок из книги

Ён павярнуўся і ўбачыў на тратуары дзвюх маленькіх дзяўчынак — адна беленькая, гадоў васьмі, памахвала вакол сябе сеткай з трохкутным пакетам малака і ўсмешліва пазірала на яго. Другая, чорненькая і трошкі вышэйшая за сяброўку, у кароткіх, як у хлопчыка, штоніках, таксама ўзіралася ў яго і ела з паперкі марожанае. — Мне семдзесят восьмы дом трэба. Не ведаеце, дзе ён? — Семдзесят восьмы ведаем. А які корпус? — Корпус? Пра корпус ён чуў упершыню, пра корпус ён зусім не падумаў, запомніўшы толькі нумар дома і нумар кватэры. Які яшчэ корпус? Каб пераканацца, што не памыляецца, ён паставіў на тратуар цяжкаваты свой чамаданчык і дастаў з унутранай кішэні пінжака пацёрты канверт, у якім ляжала пісьлю пляменніка з адрасам. Сапраўды, пасля нумара дома была яшчэ літара «К» і лічба «3», а пасля ўжо значыўся нумар кватэры. — Во, здаецца, тры. Корпус тры. Так, здаецца?.. Дзяўчынкі абедзве разам зірнулі ў яго паперку і пацвердзілі, што корпус сапраўды трэці, і сказалі, што ведаюць, дзе гэты дом. — Там …