Абеліск

Автор: Быкаў Васіль  Жанр: Военная проза  Проза  1993 год
Скачать бесплатно книгу Быкаў Васіль - Абеліск в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Абеліск - Быкаў Васіль
Автор: Быкаў Васіль   
Жанр: Военная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 14 
Год: 1993 

Отрывок из книги

— Здароў! — кінуў мой знаёмец з такім ажыўленнем, нібы мы прыехалі сюды на вяселле, а не на пахаванне. — Таксама, да? — Таксама, — стрымана, без ценю ягонага ажыўлення адказаў я. — Яны там, у настаўніцкім доме, — адразу прыняў мой стрыманы тон прыезджы. — А ну давай, падмагні. Ухапіўшы за край, ён вывалак з машыны зіхоткую скрынку бутэлек з „Маскоўскай“, за якой, мабыць, і ездзіў у сельпо ці ў горад. Я рупна падхапіў яе за другі бок, і мы, мінаючы школу, пайшлі па сцежцы між садовых зараснікаў у бок недалёкага флігеля — дамоўкі настаўнікаў. — Як жа гэта з ім здарылася? — запытаў я, усё яшчэ не могучы звыкнуцца з думкай аб гэтае заўчаснай смерці. — Ат, як! Як усё здараецца. Трах бах — і гатова. Быў чалавек — і няма. — Хоць хварэў перад тым, ці што? — Хварэў?! Ён усё жыццё хварэў. Ды рабіў. Ну і дарабіўся да ручкі-крышкі. Пойдзем ды вып'ем во, пакуль ёсць такая магчымасць. У старым, як і палац, атынкованым знадворку флігелі-доме за парадзелымі кустамі бэзу ў гародчыку, сярод якіх сакавіта …