Здрада

Автор: Быкаў ВасільЖанр: Советская классическая проза  Проза  1969 год
Скачать бесплатно книгу Быкаў Васіль - Здрада в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Здрада -  Быкаў Васіль
Автор: Быкаў Васіль 
Жанр: Советская классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 14 
Год: 1969 

Отрывок из книги

— Ану смялей! — загадаў Шчарбак. Спатыкаючыся аб груды, яны панеслі цяжкае цела Кеклідзе да акопчыка, дзе ляжаў Скварышаў. У гэты час аднекуль з кукурузы мільгануў у неба дрыготкі прамень ліхтарыка. Цімошкін перасцярожліва шыкнуў — хлопцы стаіліся. Стала вельмі трывожна і ціха, толькі навокал густа шапацелі сняжынкі. Праз іх шэпт у кукурузе пачулася ціхае шастанне, хлопцы ўгледзеліся і ўбачылі, як на палявую роўнядзь з палетка выйшла некалькі чалавек. Пярэдні пасвяціў ліхтаром уніз, быццам шукаючы чаго, — сталі відаць полы шыняля, боты. Там недзе была траншэя, і яны, відаць, ішлі па-над ёю, пасвечваючы ў дно, пакуль не аддаліліся ў снегавыя прыцемкі. Пэўна, то былі нямецкія санітары: яны шукалі сваіх параненых. Шчарбак упаўголаса вылаяўся і ўскочыў з долу. Здабудзька боязна адсунуўся ад Кеклідзе, да якога прытуліўся са страху, і ўжо смялей узяўся за ягоныя ногі. Цімошкін таксама ўстаў, каб зрабіць апошняе, што трэба было мёртваму. Утрох яны паднеслі яго цяжкае цела да ровіка, дзе ляжаў …