3 папераў Альгерда Абуховіча

Автор: Абуховіч АльгердЖанр: Биографии и мемуары  Документальная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Абуховіч Альгерд - 3 папераў Альгерда Абуховіча в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Абуховіч Альгерд 
Жанр: Биографии и мемуары  Документальная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Тут скажу, што я першы раз бачыў уплыў духу надыходзячай волі: заместа адпору са стараны бацькі наступіла яго поўная згода парабіць уступкі сялянам. Запрасілі на нараду мясцовага пароха8, уніяцкага ксяндза Андрэеўскага, улажылі нешта кшталтам канстытуцыі, і з гэтага часу быт нашых падданых на вачах пачаў папраўляцца. Бог даў падрад некалькі ўраджайных гадоў, так што даходы ўтрое павялічыліся, новую прыкупілі вёску (Заполле), і тысяча «душ» людзей мелі працаваць на хлеб для маладога Ольдзі, каторы сягоння, пішучы гэтыя ўспаміны, павінен прызнацца, што не мае ані «буднага хлеба», ані страхі над галавой, ані нічога, апрача колькіх сваіх прыяцелёў: talis est mutatiuo retum9! Услед пасля гэтага бацька мой пробаваў ачыншаваць10 сваю вёску Бубноўку (сягоння ўласнасць Фелькі Чарноцкага); хаця гэта спярша не аказалася практычным, бо было перадчасным, але сягонняшнія ўспаміны Бубноўскай чыняць славу памяці даўнейшага іхнага пана. Растучы, я развіваўся, а перада мною што-раз харашэй рассцілаўся свет: …