У дрымучых лясах

Автор: Бядуля ЗмітрокЖанр: Биографии и мемуары  Документальная литература  Повесть  Проза  2006 год
Скачать бесплатно книгу Бядуля Змітрок - У дрымучых лясах в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
У дрымучых лясах -  Бядуля Змітрок
Автор: Бядуля Змітрок 
Жанр: Биографии и мемуары  Документальная литература  Повесть  Проза   
Серия:  
Страниц: 18 
Год: 2006 

Отрывок из книги

Яны займаюцца новымі гасцямі. Ад гарэлкі мне становіцца весела. У самыя вочы мне зазірае сабака Трэзар. Ён так прагна прынюхваецца носам, што ноздры ў яго дрыжаць і вочы жмурацца. Ён віляе хвастом ды стучыць пярэдняй правай лапай аб падлогу: «лоп-лоп-лоп». Нібы хоча, ды не можа сказаць: «Дай! Дай! Дай!» Ах ты, разумны цюцька… Ён пачынае тоненька візгатаць і пускаць сліну. Я кідаю Трэзару аб'едкі са стала. Як вялікі майстар, ён хапае іх на ляту. Хап — і няма! Цям-цям — і з'еў… Я гатоў яго расцалаваць. Я хвалю яго: — Дзіўны сабака! Залаты сабака! Дарагі сабака! Трэзар наеўся, лёг на лаве каля мяне і спакойна заснуў. Я любуюся маладымі. Яго завуць Ясь. Яе — Агата. Ён з геаргіняй у пятліцы новага пінжака. Яна — з вянком на галаве. Празрысты вэлюм затуляе яе твар. «Кароль і каралева», «Певень і курка», «Два галубочкі» — спяваюць аб іх цёткі ў каптурах. Маладыя моўчкі глядзяць адзін аднаму ў вочы і так прыязна сардэчна ўсміхаюцца, ажно здаюцца мне найпрыгажэйшымі і найлепшымі людзьмі на свеце… …