Велікодныя яйкі

Автор: Бядуля ЗмітрокЖанр: Рассказ  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Бядуля Змітрок - Велікодныя яйкі в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Бядуля Змітрок 
Жанр: Рассказ  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Хлапцу перарвалі такі прыемны сон і аднялі ў яго пушачку. Слоў не стае. Найвялікшыя раны ў чалавечай душы загойваюцца, зарастаюць і забываюцца, але гэтай болі Сцяпанка, мабыць, да смерці сваёй не забудзе… А раз у год бывалі ў Сцяпанкі светлыя хвіліны — на Вялікдзень, калі яму дазвалялі яйкі фарбаваць. На гэту работу яму куплялі ў мястэчку фарбы на цэлы пятак. І ён па-майстэрску размалёўваў яйкі цэркаўкамі, званіцамі, анёлкамі і крыжамі, ажно людзі дзівіліся. Толькі сёлета маці казала, што ніводнай капеечкі Пяцкуну на фарбы не дасць. Сэрца хлопчыка зашчаміў вялікі боль. — Матанька! родная! злітуйся! дай хоць адну капеечку на фарбы… Як скала, як жалеза, было матчына сэрца: — Хвароба табе, а не фарбы, гаспадар ты мой! Во ідзе вясна, тата твой мо і не жыве ўжо, а ў тваёй галаве толькі цацкі. Каб ты лепей бедаваў аб тым, хто сёлета ў нас поле араць будзе, хто шнур засее. Эх, ты, гаспадар! Сцяпанка сумна пазіраў праз акно на мутныя хмаркі. Прыйшоў Вялікдзень, і з воласці прынеслі ліст, што Мікіта, …