Золак, убачаны здалёк

Автор: Брыль ЯнкаЖанр: Советская классическая проза  Проза  Повесть  1999 год
Скачать бесплатно книгу Брыль Янка - Золак, убачаны здалёк в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Брыль Янка 
Жанр: Советская классическая проза  Проза  Повесть   
Серия:  
Страниц: 16 
Год: 1999 

Отрывок из книги

3 Нічога не зробіш — ужо не толькі наогул, але і пасля перамогі над Гітлерам пражыта так многа, што мне часамі хочацца перанесціся нейкім цудам з вялікага, шумнага горада ў наша старое гумно — якога, дарэчы, даўно ўжо няма, — легчы на свежым сене і ў той непараўнанай цішыні, толькі пад роўны шум абложнага дажджу ды пад дзяціны шчэбет ластавак, спакойна і грунтоўна перабраць у памяці ўсё… Якое там усё, — ужо нават тое хочацца толкам прыпомніць, як гэта дзеці твае былі калісьці малыя… А што ўжо казаць пра самога сябе, пра сваё… ужо нібы спрадвечнае маленства. Яно прыходзіць калі-нікалі неверагодна прыгожымі снамі. Адзін такі паўтарыўся ў мяне… ну, не раз ужо і не два. Вельмі проста, як быццам успамін які. Пасля гвалтоўнай навальніцы на нашым неабсяжным выгане, — у маленстве ж усё нам здавалася большым, — на пашы, яшчэ смачней пазелянелай пасля дажджу, пад майскім сонейкам, яшчэ святлейшым пасля нізкай, грукатлівай хмары, на густой, маладзенькай траве ў лагчынках стаіць вада. Яна — толькі …