Муштук і папка

Скачать бесплатно книгу Брыль Янка - Муштук і папка в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Муштук і папка - Брыль Янка
Автор: Брыль Янка   
Жанр: Биографии и мемуары  Документальная литература  Повесть  Проза   
Серия:  
Страниц: 11 
Год: 1994 

Отрывок из книги

ТАКАЯ РАМАЧКА Сага — ісландскі старадаўні празаічны сказ, аповесць. Слова, можа, і завысокае для нас, нашай вяскова-гарадской ды нізавой сям'і. Зрэшты, калі ў англійскага класіка «Сага пра Фарсайтаў» — твор высока арыстакратычны, дык «Сага роду» ў майго польскага сябра Рыся Дабравольскага — рабоча-сялянская, аднак і яна расказана з належнай годнасцю ды правам. Ёсць і ў мяне ўпэўненасць, якая паўтараецца сяды-тады, што кожная чалавечая сям'я мае права на сагу, як і кожны з людзей на напісанне ўспамінаў. У кожнага яны ёсць, кожны перабірае іх у памяці, з выпадку якога, а то і так сабе. Асабліва пад старасць. А калі яшчэ і выпадак, прычына, дык успаміны самі пачынаюць жывей выядрывацца ў душы, як зоркі ў небе мінулага, збірацца, складацца ў яшчэ адну сямейную сагу. У мяне ёсць выпадак, прычына… Аднак я сваю сагу за многа гадоў растрос па аповесцях, апавяданнях і запісах і цяпер магу яе толькі дапаўняць. І дай мне Бог справіцца з гэтым як след, з накірававасцю ў галоўнае, з двума замежнымі …