Вянок

Автор: Багдановіч МаксімЖанр: Поэзия  Поэзия  1960 год
Скачать бесплатно книгу Багдановіч Максім - Вянок в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Вянок -  Багдановіч Максім
Автор: Багдановіч Максім 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1960 

Отрывок из книги

Плакало лета, зямлю пакідаючы; Ціха ліліся сьлязінкі на поле, Але прыгожаю восеньню яснаю Там, дзе упалі яны, вырасталі Кветкі асеньніе, кветкі, ўспаённые Тугаю, горэм, сьлязінкамі лета. — Кветкі асеньніе, родные, бледные! Вырасьлі вы, каб ураз жэ і згінуць. Можэ таму-то душа надарваная Гэтак любоўна вянок з вас сплетае. * * * Дзесь у хмарах жывуць павукі Што снуюць павучыну дажджа. Кожны тлусты і мяккі такі^ Скура сьлізкая, як у вужа, У целі стыгне халодная кроў, Злосьць бязцэльная у круглых вачах... Чу! Чуваць шорах ног павукоу Аплетаючых сьцены і дах. РАЗРЫТАЯ МАГІЛА. Polatuj nad grobz, Piosenko żałobz. Żygliński. Дробны дождж сячэ, ліецца; Вецер злосна у хату рвецца, У полі стогнам аддаецца, Стукне ў дзьверы і вакно; — Сэрцэ беднае заб'ецца І адразу у ім прачневда, І адразу скалыхнецца Усё што згінуло даўно. Успомніць сэрцэ, што любіло, Успомніць моладасць і сілу, Усё, што знікло і уплыло, Усё успомніць, як у сьне, — Бачу: сэрцэ не забыло, Што жыцьцё ў ім загубіло... …