Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны

Автор: Талстой Аляксей МікалаевічЖанр: Сказки  Детские  1971 год
Скачать бесплатно книгу Талстой Аляксей Мікалаевіч - Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Талстой Аляксей Мікалаевіч 
Жанр: Сказки  Детские   
Серия:  
Страниц: 11 
Год: 1971 

Отрывок из книги

Бураціна ледзь не гіне праз уласную легкадумнасць. Тата Карла склейвае яму адзенне з каляровай паперы і купляе азбуку Пасля здарэння з цвыркуном, які ўмее гаварыць, у каморцы пад лесвіцай стала зусім сумна. Дзень цягнуўся і цягнуўся. У жываце ў Бураціна таксама было сумнавата. Ён заплюшчыў вочы і раптам убачыў смажаную курыцу на талерцы. Жвава расплюшчыў вочы, — курыца на талерцы знікла. Ён зноў заплюшчыў вочы, — убачыў талерку маннай кашы папалам з малінавым варэннем. Расплюшчыў вочы, — няма талеркі маннай кашы папалам з малінавым варэннем. Тады Бураціна здагадаўся, што яму страшэнна хочацца есці. Ён падбег да камінка і сунуў нос у кацялок, што кіпеў на агні. Але доўгі нос Бураціна праткнуў наскрозь кацялок, таму што, як мы ведаем, і камінак, і агонь, і дым, і кацялок былі намаляваны бедным Карла на кавалку старога палатна. Бураціна выцягнуў нос і паглядзеў у дзірку, — за палатном у сцяне было нешта падобнае на невялікія дзверцы, але там было так заткана ўсё павуціннем, што нічога не разабраць. …