Гісторыя пра карабель прывідаў

Автор: Гаўф ВільгельмЖанр: Сказки  Детские  2013 год
Скачать бесплатно книгу Гаўф Вільгельм - Гісторыя пра карабель прывідаў в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Гаўф Вільгельм 
Жанр: Сказки  Детские   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2013 

Отрывок из книги

З паветра бераце вы сілы, Ці з мора чорнай глыбіні, Ці з нетраў цёмнае магілы, Ці нарадзіліся ў агні — Алах ёсць панам па-над вамі, Яму слухмяныя ўсе здані. Трэба прызнаць, я не вельмі верыў у гэты заклён, і валасы падняліся на маёй галаве, калі дзверы адчыніліся. У пакой увайшоў той мажны, ладнай паставы чалавек, якога я бачыў прыбітым цвіком да мачты. Цвік і цяпер праходзіў акурат пасярэдзіне ягонага ілба, але меч ён схаваў у похвы. За ім увайшоў яшчэ адзін, апрануты амаль з гэткай самай раскошай, яго я таксама пазнаў — ён валяўся там, наверсе. Капітан — а гэта быў, без сумневу, ён — меў бледны твар і вялікую чорную бараду і дзіка круціў вачыма, аглядаючыся вакол сябе. Мне было вельмі добра відаць, як ён набліжаецца да нашых дзвярэй, але, здаецца, дзверы, за якімі мы стаіліся, яго не надта цікавілі. Абодва ўселіся за стол, што стаяў пасярэдзіне пакоя, і завялі між сабою гучную, амаль да крыку, размову на незнаёмай мове. Размова рабілася ўсё гучнейшая і палчэйшая, пакуль урэшце капітан …