Гісторыя Альмансора

Автор: Гаўф ВільгельмЖанр: Рассказ  Проза  2013 год
Скачать бесплатно книгу Гаўф Вільгельм - Гісторыя Альмансора в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Гаўф Вільгельм 
Жанр: Рассказ  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2013 

Отрывок из книги

— Салам алейкум, Petit Caporal! [2] Военачальнік здзіўлена павярнуўся, востра зірнуў на юнака, падумаў і адказаў: — Святыя нябёсы, ці магчыма гэта? Ты тут, Альмансор? Як пачуваецца твой бацька? Як справы ў Егіпце? Што прывяло цябе сюды? Не вытрымаўшы, Альмансор горка заплакаў і прамовіў: — Дык ты не ведаеш, што зрабілі са мной гэтыя сабакі, твае суайчыннікі, Petit Caporal? Ты не ведаеш, што я ўжо шмат гадоў не бачыў краіны сваіх продкаў? — Не магу паверыць, — сказаў той, і ягоны твар спахмурнеў. — Не магу паверыць, што яны пацягнулі цябе з сабой. — Ах, дзіва што, — адказаў Альмансор. — У той дзень, калі вашыя салдаты грузіліся на караблі, я бачыў айчыну апошні раз. Яны забралі мяне з сабой, і капітан, якога расчуліла мая бяда, плаціць за мой пражытак ненавіснаму доктару, што б’е мяне і морыць голадам. Але слухай, Petit Caporal, — даверліва працягваў ён, — гэта добра, што я цябе сустрэў, бо ты можаш мне дапамагчы. Чалавек, да якога ён звяртаўся, усміхнуўся і спытаў, як жа ён можа дапамагчы. …