Спатканне з Нінай

Автор: Гесэ ГерманЖанр: Рассказ  Проза  2013 год
Скачать бесплатно книгу Гесэ Герман - Спатканне з Нінай в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Гесэ Герман 
Жанр: Рассказ  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2013 

Отрывок из книги

Калі я праз некалькі месяцаў адсутнасці вяртаюся на сваё Тэсінскае ўзвышша, кожны раз мяне ўражвае і кранае яго прыгажосць. Я не проста трапляю дадому — спачатку мне даводзіцца перасадзіць сябе ў іншую глебу і пусціць новыя карані, зноў звязаць парваныя нітачкі, прызвычаіцца і пашукаць судакрананні з мінулым і Радзімай, перш чым паўднёвае сельскае жыццё пачне набываць смак. Трэба не толькі распакаваць валізы і адшукаць вясковы абутак і летнюю вопратку — трэба праверыць, ці не пацякла за зіму спальня, ці жывыя яшчэ суседзі, трэба паглядзець, што тут змянілася за паўгоду, наколькі ў гэтай дарагой мне мясціне агалілася цнатлівасць, якую яна здаўна зберагае, ці напоўнілі яе даброты цывілізацыі. Ну вось, каля ніжняга яра зноў залысіна — высечаны цэлы ўзлесак, бо будуецца віла, — а на павароце нашую вуліцу пашырылі, загубіўшы чароўны стары сад. Апошнія станцыі з паштовымі карэтамі ў нашай мясцовасці ліквідаваныя і замененыя аўтамабілямі: новыя карэты занадта вялікія для гэтых старых вузкіх завулкаў. …