Сказ пра Робін Гуда

Автор: Фінемар ДжонЖанр: Детские приключения  Детские  Повесть  Проза  1991 год
Скачать бесплатно книгу Фінемар Джон - Сказ пра Робін Гуда в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Сказ пра Робін Гуда -  Фінемар Джон
Автор: Фінемар Джон 
Жанр: Детские приключения  Детские  Повесть  Проза   
Серия:  
Страниц: 33 
Год: 1991 

Отрывок из книги

Яго людзі гурмой павалілі за ім. Яны не баяліся, што Робін Гуд уцячэ, і нават думкі не дапускалі, што саксонскія дрывасекі асмеляцца хоць крок зрабіць без іхняга дазволу. I ўсё ж першы кінуўся ўцякаць той самы стары, што ўгаворваў маладога дрывасека пацярпець. Ледзь толькі леснікі адышліся, ён выпусціў з рук вяроўку і бясшумна пабег у сваіх мяккіх сандалях, як сабака, што ратуецца ад бізуна. Неўзабаве ён знік між дзвюх хат. Другі стары не бачыў, што яго таварыш уцёк, бо стаяў спінай да яго. Ён няўцямна ўтаропіўся валовымі вачыма на шумлівы натоўп леснікоў, якія аклікалі адзін аднаго, рагаталі, гучна перамаўляліся, частаваліся віном. Малады дрывасек таксама памкнуўся бегчы, але зірнуў на валакушу і спыніўся. Робін маўчаў, каб не насцярожыць леснікоў, а позірк гаварыў больш за словы. Уіл укленчыў каля валакушы, выхапіў з-за пояса нож і хуткімі спрытнымі рухамі вострага ляза разрэзаў путы на Робін Гудзе. Робін вылузаўся са скрутка, схапіў свой лук і калчан са стрэламі, што былі начэплены на …