Рэвізор

Автор: Гогаль Мікалай Жанр: Русская классическая проза  Проза  Комедия  Юмор  2012 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

Зьява ІІ Тыя самыя й паштмайстар. Паштмайстар . Растлумачце, спадары, што, які чыноўнік едзе? Гараднічы . А самі хіба ня чулі? Паштмайстар . Чуў ад Пётры Іванавіча Бобчынскага. Ён кагадзе быў у мяне ў паштовай канторы. Гараднічы . Ну, што? Як самі думаеце на гэта? Паштмайстар . А што думаю? Вайна з туркамі будзе. Амос Хведаравіч . У вадно слоўца! Я сам тое самае думаў. Гараднічы . Але-ж, абодва пальцам у неба поркнулі. Паштмайстар . Праўда-ж, із туркамі. Гэта ўсё француз паскудзіць. Гараднічы . Якая вайна з туркамі! Проста нам блага будзе, а ня туркам. Гэта ўжо ведама: у мяне ліст. Паштмайстар . А, калі гэтак, дык ня будзе вайны з туркамі. Гараднічы . Ну, што-ж, як самі, Іване Кузьмовічу? Паштмайстар . Ды што я? Як самі, Антоне Антонавічу? Гараднічы . Ды што я! Дык-жа страху няма, а так, крышачку. Купецтва ды грамадзянства мяне сумяціць. Кажуць, што я ім салона даўся; а я, вось далібог, калі і ўзяў з каго, дык, праўда-ж, без усялякае нянавісьці. Я навет думаю (бярэць яго пад руку і адводзіць …