Ручнік з пеўнямі

Автор: Булгакаў МіхаілЖанр: Советская классическая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Булгакаў Міхаіл - Ручнік з пеўнямі в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Булгакаў Міхаіл 
Жанр: Советская классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Голас быў не такі дурны, ці не праўда? Я скалануўся. «Маўчы, — сказаў я голасу, — неабавязкова кіла. Дый што за неўрастэнія? Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж». «Назваўся грыбком, лезь у сявеньку», — яхідна абазваўся голас. Што ж… з даведнікам я расставацца не буду… Калі што выпісаць, можна, пакуль мыеш рукі, абдумаць. Даведнік ляжацьме разгорнуты проста на кнізе запісвання хворых. Буду выпісваць карысныя, але няцяжкія рэцэпты. Ну, напрыклад, натрый саліцыліці — 0,5, па адным парашку тры разы на дзень… «Соду можна выпісаць!» — яўна здзекуючыся, абазваўся мой унутраны субяседнік. Пры чым тут сода? Я і іпекакуану выпішу інфузум… на 180. Або на дзвесце… Хвіліначку… І тут жа, хоць ніхто і не патрабаваў ад мяне цяпер на адзіноце з лямпаю іпекакуаны, я маладушна перагарнуў рэцэптурны даведнік, праверыў іпекакуану, а заадно прачытаў машынальна і пра тое, што існуе на свеце нейкі «інсіпін». Ён не што іншае, як «сульфат эфіру хініндыгліколевай кіслаты»… Аказваецца, смаку хініну не мае! Але навошта …