Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

Автор: Фраерман РувімЖанр: Детская проза  Детские  Повесть  Проза  1975 год
Скачать бесплатно книгу Фраерман Рувім - Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Фраерман Рувім 
Жанр: Детская проза  Детские  Повесть  Проза   
Серия:  
Страниц: 18 
Год: 1975 

Отрывок из книги

Ён сказаў: — Ай-ай, друга, нашто крычыш? Чыясьці цёмная вялікая рука пранесла над галавой Фількі бярэма ламачча і кінула яго ў касцёр. То былі яловыя лапкі, што даюць шмат святла і іскраў, якія з гудзеннем ляцяць угору. І там, угары, яны гаснуць не хутка, а гараць і мігцяць, нібы россыпы зорак. Дзеці ўскочылі на ногі, а да вогнішча падсеў чалавек. З выгляду ён быў невялікі, насіў скураныя накаленнікі, а на галаве ў яго быў капялюш з бяросты. — Гэта Фількаў тата, паляўнічы! — закрычала Таня. — Ён сёння начуе тут, побач з нашым лагерам. Я яго ведаю. Паляўнічы падсеў бліжэй да Тані, заківаў ёй галавой і ўсміхнуўся. Усміхнуўся ён і іншым дзецям, паказаўшы свае шырокія зубы, сточаныя доўгім муштуком меднай люлькі, якую ён моцна сціскаў у руцэ. Штохвілінна ён падносіў да сваёй люлькі вугольчык і соп ёю, нічога не гаворачы. Аднак гэтае сапенне, гэты ціхі і мірны гук нібыта гаварылі ўсім, хто сабраўся яго слухаць, што ў галаве гэтага дзіўнага паляўнічага не было ніякіх благіх намераў. І таму калі …