Сімъ побдиши

Автор: Пашкевіч АлесьЖанр: Современная проза  Проза  2012 год
Скачать бесплатно книгу Пашкевіч Алесь - Сімъ побдиши в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Сімъ побдиши -  Пашкевіч Алесь
Автор: Пашкевіч Алесь 
Жанр: Современная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 26 
Год: 2012 

Отрывок из книги

Стук драўлянай калатухі абудзіў яго. Была сярэдзіна начы, і манахаў звалі на службу. Афон пачынаў малітву за дабрастаянне свету, і Філафей разам з усімі, але апошнім, увайшоў у храм. Усё ахутваў змрок, толькі мігцелі пад іконамі некалькі цьмяных лампадак. Але ён памятаў тут кожную пядзю… Прачыталі ўрачыстую паўночніцу, адслужылі ранішнюю з паліелеем, і калі заспявалі Херувімскую — надышоў світанак. — Кірые элейсон! — прагучала справа ад алтара. — Госпадзі, памілуй! — паўтарыў-падхапіў нізкі голас… Анішто не здольна перадаць адчуванне вечнасці і ўзнёсласці так, як грэчаскія царкоўныя песняспевы… Пасля літургіі манахі перайшлі ў трапезную, дзе з нагоды нядзельнага ранку да гарбаты з хлебам дадалі мёд, халву і тахін. Усе павольна расселіся на лавы, ігумен запрасіў у галаву стала старца Філафея, але той зноў адмовіўся ад ежы і пайшоў да ўзвышэння чытаць: у манастыры падчас трапезы гучалі жыціі святых. А затым, калі ўсе паснедалі і яшчэ раз агульнай малітвай падзякавалі Стваральніку за мілату, …