Дзве душы

Автор: Гарэцкі МаксімЖанр: Советская классическая проза  Проза  Повесть  2008 год
Скачать бесплатно книгу Гарэцкі Максім - Дзве душы в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Дзве душы -  Гарэцкі Максім
Автор: Гарэцкі Максім 
Жанр: Советская классическая проза  Проза  Повесть   
Серия:  
Страниц: 18 
Год: 2008 

Отрывок из книги

III Блізка два месяцы прайшло ў Маскве, у лазарэце, у прыкрым чаканні, калі пашлюць лячыцца на Каўказ. Афіцэры безмальна ўсе мелі радню ў горадзе, безмальна ўсе былі болей-меней здаровыя (яго такога, як быў вольнаапрадзяляючымся, зараз пагналі на фронт), блізка што не жылі ў лазарэце, прыходзілі толькі абедаць, вячэраць і зрэдку пад ранне на начлег, калі ён, устаўшы, пазіраў у вакно на пустую вуліцу, на дворніка ў белым хвартуку з мятлою ў руках і на рэдкіх, марудна паўзучых дамоў, змораных начавых вознікаў. І гэтая адзінота была яму даспадобы. Толькі дужа не давалі спакою мухі, і Абдзіраловіч выходзіў у садок у будачку, абвітую дзікім вінаградам, — ці чытаў кніжку, ці проста сядзеў на сонейку. Хворае цела перашкаджала думаць, і было толькі адно троху-многа рэльефнае чуццё: бурлячая рэвалюцыя праходзе, вось, міма… А ўжо значна ачуняў, ужо не мучыўся на жывот, не млеў, і было досіць добра. Ужо іншы раз увечары ішоў слухаць музыку ці сядзеў у сквэру, хадзіў сярод людзей — і ўсё ўцяшаўся з …