На імперыялістычнай вайне

Автор: Гарэцкі МаксімЖанр: Советская классическая проза  Проза  Роман  1926 год
Скачать бесплатно книгу Гарэцкі Максім - На імперыялістычнай вайне в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
На імперыялістычнай вайне -  Гарэцкі Максім
Автор: Гарэцкі Максім 
Жанр: Советская классическая проза  Проза  Роман   
Серия:  
Страниц: 24 
Год: 1926 

Отрывок из книги

Час праходзіў ад каманды да каманды. Я хадзіў на малітвы і цягнуў з хрыпаватымі басамі і тэнарамі «Отча наш…» або «Спасі, госпадзі, людзі твоя…» — цягнуў ці маўчаў і горка пасміхаўся. Хадзіў у парк глядзець, як робяць гімнастыку ці вальтыжыроўку, хадзіў на абед і на вячэру, піў з Шалапутавым гарбату і ўсё дзівіўся на яго сабачую жарлівасць — так многа паядаў ён каўбасы і сітнага хлеба! — вучыўся аддаваць чэсць і чытаў нудныя статуты. I так жыў. I так, можна сказаць, жылі тут усе. Увесь час мне было цяжка на сэрцы. Лісты ні з дому, ні адкуль не прыходзілі, і ад гэтага мне было яшчэ болей цяжка. Газет, як прыехаў, я і ў вочы ні разу не бачыў. Я ўжо не ведаў, каторы я тут дзень і які цяпер дзень: можа, субота, можа, пятніца… Я са страхам думаў, што мушу так жыць цэлых два гады [1] . Мне шкода было загубленага часу, загубленых маладых сіл. I калі па вечарах у пяхотнай частцы лагеру прыгожа і вясёла іграла вайсковая музыка, мяне так хапала нуда за сэрца, што слёзы мімаволі накручваліся на вачах. …