Літоўскі хутарок

Автор: Гарэцкі МаксімЖанр: Советская классическая проза  Проза  Рассказ  1995 год
Скачать бесплатно книгу Гарэцкі Максім - Літоўскі хутарок в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Літоўскі хутарок -  Гарэцкі Максім
Автор: Гарэцкі Максім 
Жанр: Советская классическая проза  Проза  Рассказ   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1995 

Отрывок из книги

IV Заціхлі гарматы: пасунуліся на захад. Хутарок астаўся ў тыле. Пайшлі… Хутарцы ўздыхнулі вальней. I думалі, што навальніца мінула. Ждалі лістоў ад Блажыса, але пошта была раскідана той навальніцай, і Даміцэля блізка месяца дарэмна штодня ўранні і ўвечары ў малітвах пыталася, ці жывы сыны яе? Лістоў не было, вешчых сноў не снілася, трывога не міналася. Ян колькі разоў падвозіў хлеб на пазіцыю. Вярнуўшыся, шмат расказваў у двары аб тое, што бачыў. Крэпка верылі ўсе, што не адыдуць ужо нашы і не прыйдуць сюды немцы. А мінуўся месяц, і вестка аб адступленні ўразіла хутарок больш, чым некалі вестка аб вайне. Тры пары, дзень і ноч, гудзіць маць-зямля. Дымяць пажары. Чырванее неба. Выюць сабакі. Тарарахкаюць пушкі і павозкі. — Рускія ўцякаюць… Вот з аднаго хутара выйшла гаспадыня, старая літвінка, зірнула на лог свой, акопамі зрыты і гэтак кінуты, пачула жалобнае мычанне непакормленага ў сумяціцы скоту, абхапіла галаву рукамі і завыла сама, як той бедны сабака. А ў касцёлах, бажніцах — трывожны …