БНР i БССР

Автор: Далідовіч Генрых ВацлававічЖанр: Прочая документальная литература  Документальная литература  2002 год
Скачать бесплатно книгу Далідовіч Генрых Вацлававіч - БНР i БССР в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
БНР i БССР -  Далідовіч Генрых Вацлававіч
Автор: Далідовіч Генрых Вацлававіч 
Жанр: Прочая документальная литература  Документальная литература   
Серия:  
Страниц: 10 
Год: 2002 

Отрывок из книги

Маючы вопыт i спрыт, Фрунзе i аднадумцы ў лічаныя дні борзда ўтварылі Мінскі Савет (апроч бальшавікоў туды трапілі меншавікі i бундаўцы). У выканкаме гэтага Савета не знойдзецца месца ніводнаму беларускаму дзеячу, увогуле беларусу. Але тым не менш Мінскі Савет будзе дзейнічаць "от имени народа". Калі сюды, у Мінск, прыедуць ваенны i марскі міністр Гучкоў i член Дзярждумы Шчэпкін, каб вайскоўцам i ўладным цывільным расказаць пра палітыку новых петраградскіх уладаў, пазнаёміць з іхнімі першымі дакументамі, то ўжо на сустрэчы ў гарадекім тэатры Фрунзе крыху раскрыецца ў сваёй прамове, але яго ўсё роўна прызначаць начальнікам мінскай міліцыі. Пазней вышэйзгаданы Самойленка будзе ў роспачы хапацца за галаву: "Как же он (Шчэпкін), будучи здесь в первые дни революции, мог участвовать в этой "складчине", которая подарила нашему городу в начальники милиции г.Фрунзе (Михайлова)?". Фрунзе, спрытна скарыстаўшы сітуацыю, памагае ўтвараць Мінскую аб'яднаную арганізацыю РСДРП, рыхтаваць першыя з'езды …