Сарока на шыбеніцы

Автор: Бахарэвіч АльгердЖанр: Современная проза  Проза  2009 год
Скачать бесплатно книгу Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Сарока на шыбеніцы -  Бахарэвіч Альгерд
Автор: Бахарэвіч Альгерд 
Жанр: Современная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 63 
Год: 2009 

Отрывок из книги

Назаўтра падымацца давялося на гадзіну раней, першы аўтобус быў яшчэ больш душагубны за той, на якім яна звычайна дабіралася да гораду, і яна ўсё выдыхала паветра сабе пад нос, бо ёй здавалася, што з рота непрыемна пахне. Мужчыны, якія не віталіся зь яе бацькам, узялі Вераніку ў шчыльнае кальцо, абараняючы ад тых, хто на сьвяты лез да бацькі з кулакамі – але за абарону трэба было плаціць, а яна ўсё ўхілялася ад аплаты гэтых шчырых паслугаў – абаронцы цясьней і цясьней змыкаліся вакол яе, прыціснутай да поручня; яна стаяла ў гэтым дзіўным памяшканьні, бяз вокнаў, з жывымі рухавымі сьценамі, па-за якімі гудзела аўтобусная гаворка. Вераніцы ўсё здавалася, што пасажыры маўчаць, а гаворыць нехта адзін, бясконцы нецьвярозы маналёг, у якім нічога не разабраць, – быццам энэргічна трасуць учорашні нумар “Маладога антыфашыста” і адтуль сыплюцца словы. Памяшканьне было трохкутнае, бо і абаронцаў было трое, паміж імі існавала таемнае злучэньне, і варта было Вераніцы памкнуцца ў раптоўна ўзьніклы прагал, …