Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік

Автор: Верціхоўская МарыяЖанр: Языкознание  Научно-образовательная  2004 год
Скачать бесплатно книгу Верціхоўская Марыя - Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік -  Верціхоўская Марыя
Автор: Верціхоўская Марыя 
Жанр: Языкознание  Научно-образовательная   
Серия:  
Страниц: 30 
Год: 2004 

Отрывок из книги

I Сімяон Полацкі патлумачыў, што з зычлівасці да сваёй Айчыны, «писах в начале на языку тоему, иже свойственный бе моему дому». Усе заваёўнікі, што ішлі на нашу зямлю, вынішчэнне беларусаў як нацыі пачыналі з асмяяння, апаганьвання нашай мовы, добра разумеючы, што без мовы няма і народа. Апалагеты Расійскай імперыі цынічна заяўлялі: «Што не зрабіў расійскі штык — даробіць школа». Біркамі і «якдыкхаямі», быццам гарачым жалезам, вытраўлялі з Хомачкаў («Ціхая плынь» М. Гарэцкага) усё нацыянальнае. I дамагліся свайго: як ад ганебнай, абразлівай біркі, беларусы паступова пазбаўляліся і ад роднага слова, не толькі пусціўшы яго на здзек і асмяянне, але і пачаўшы смяяцца з сябе і свайго роднага. Але ўсіх манкуртамі зрабіць не ўдавалася. Лепшыя сыны нашай Бацькаўшчыны ўсведамлялі, што бяссмерце народа знаходзіцца ў прамой залежнасці ад выкарыстання роднай мовы, і пісалі на ёй свае таленавітыя творы. I гэта ў той час, калі на пагарджанай і нават забароненай мове рэалізаваць свой дар было вельмі складана, …