Беларусь

Автор: Броўка ПятрусьЖанр: Классическая проза  Проза  1943 год
Скачать бесплатно книгу Броўка Пятрусь - Беларусь в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Броўка Пятрусь 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1943 

Отрывок из книги

XII Мы ўвосень не зналі здабытку, як змераць, Па свірнах засекі стаялі з дабром, Па клунях ад збожжа ламаліся дзверы; Буйныя антоны і слуцкія бэры, Чарэшні і вішні былі за сталом. Мы сеялі дбала, збіралі мы густа, Мы з працы калгаснае ведалі плён — У нас па вядру ураджала капуста, I спорыла бульба рассыпчастым кустам, I ў добрую сажань адборлівы лён. А колькі ў нас ягад, чарніц і ажыны, Па мхах журавіны да самай зімы; А колькі вадзілася ў лесе дзічыны, Шумелі чароты пад крыллем гусіным, Чародамі ў рэках хадзілі самы. Зямля Беларусі давала, што трэба. Мы чулі, як сокі па нетрах гудуць, I хлеб нам штодзённы, і ўсё, што да хлеба, Здавалася нават, што зоры на небе,— На гонкіх вяршалінах бору растуць. XIII Зямля Беларусі! Былі ў нас клапоты, Каб ты урадліваю ўся зацвіла, Мы багну ўздымалі з адвечнай дрымоты, Каналамі рэзалі нетры балотаў — I з тванню знікала туманаў імгла. Народная сіла скарыла паўсюды; I там, дзе гібелі лаза ды імхі, Дзе вокны бяздоння ляжалі пад хлудам, Дзе продкі вялі з лесуном …