Таблеткi для сну

Автор: Лоўгач ВіктарЖанр: Юмористическая проза  Юмор  1989 год
Скачать бесплатно книгу Лоўгач Віктар - Таблеткi для сну в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Таблеткi для сну -  Лоўгач Віктар
Автор: Лоўгач Віктар 
Жанр: Юмористическая проза  Юмор   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1989 

Отрывок из книги

Мая жонка Сядзім мы ў альтанцы і хвалімся. — Што ні кажыце, а мая Параска — залатая жонка, — пачынае Пятро.— На што я па характару гарачы, а яна нават і слова наперакор не скажа. Другой такой — на белым свеце не адшукаеш... — Не, за маю Ганну,— пачынае Эдзік, самы малодшы з нас,— няма лепшай. Такая клапатлівая, далікатная... — А ўсё ж мая Лёля,— перабівае Мікола,— яшчэ лепшая. I пра дзяцей клапоціцца, і ў хаце прыбярэ... Ніколі ад яе благога слова не пачуеш... — У мяне не жонка, а золата,— пачаў Кастусь.— Вып'ю — змаўчыць, позна прыйду — даруе. — А мая Рэня, павінен заявіць вам,— бярэ слова Уладзік.— Згатуе галубцы — пальчыкі абліжаш, прыгатуе хлебны квас — не адарвешся ад жбанка... А час ідзе. За размовай выпіваем па бутэльцы піва. Потым нехта пытае: «Мо па рублю скінемся?» — А чапялу на закусь не хочаце? — То Пятрова Параска голас падала. — Эдзік, і ты тут? — крычыць Эдзікава Ганна. — Ну, браткі, гайда па кватэрах. Чую, галубцы прыгарэлі,— гаворыць Уладзік. Альтанка пусцее... «Быў я, …