Мама Му будуе дамок

Автор: Нурдквіст СвэнЖанр: Современная проза  Проза  2012 год
Скачать бесплатно книгу Нурдквіст Свэн - Мама Му будуе дамок в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Мама Му будуе дамок -  Нурдквіст Свэн
Мама Му стаяла на пашы. “Якая цудоўная восень”, - думала яна. “Лісце такое каляровае. А як прыгожа, калі сонца свеціць скрозь галінкі дрэваў.” Раптам яна нешта ўбачыла. - Пакажу Крумкачу, калі прыляціць, - сказала яна. – Вось ужо ён узрадуецца! ХЛОП-ХЛОП-БУМ. Гэта прыляцеў Крумкач! - Прывітанне, Крумкач! – сказала Мама Му. - Здароў, Мама Му, - павітаўся Крумкач. - Хадзі, я табе нешта пакажу, - паклікала яго Мама Му і пайшла да дрэваў, што раслі за кароўнікам. - Ды бачыў я ўжо гэта ўсё...
- прабурчэў Крумкач.
– Што там у цябе ізноў? - Му-у, гэта вельмі прыгожа, - сказала Мама Му. – Вось пабачыш!
- Во! – сказала Мама Му і зірнула ўгару. – Глядзі! - Во? – здзівіўся Крумкач. – Ты хацела паказаць мне звычайнае дрэва? У мяне шмат справаў! І няма ні хвіліны, каб глядзець абы на што. - Але зірні вунь туды, Крумкач. Паглядзі ўважлівей і ты ўбачыш, што там зрабілі дзеці. - Што?! – спытаў Крумкач. – Куча дошак? Навошта гэтыя дзеці зацягнулі столькі дошак аж на самае дрэва?! - Гэта ж дамок, Крумкач. - Дамок вунь там? - Так, - сказала Мама Му. – Дзеці такія разумныя. Яны распілавалі дошкі ды збілі іх цвікамі. І дамок гатовы! Му-у, які прыгожы. - І нічога ён не прыгожы, - запярэчыў Крумкач. - Але кар-р! – закрычаў Крумкач. – Яны сыходзяць! Цяпер, калі дамок ужо збудаваны, яны не могуць сысці! - А можа ім трэба дахаты? – разважліва сказала Мама Му. - Дахаты! – абурыўся Крумкач. – Нельга вяртацца дахаты, толькі збудаваўшы дамок. Трэба ім карыстацца! Заўсёды будуюць, каб мець, а не проста, каб будаваць. - А цяпер я хачу пабудаваць дамок, - сказала Мама Му. Крумкач не паверыў сваім вушам: - Дамок? – паўтарыў ён. - Му-у, - сказала Мама Му. – Дамок. На дрэве. - На дрэве? – перапытаў Крумкач. – Не, не, не! Ён пачаў гаварыць вельмі павольна і выразна: - Ты карова, Мама Му. Паўтарай за мной: “Я – карова. Каровы не лазяць па дрэвах і не будуюць дамкоў”. Паўтарай. - Я хачу пабудаваць дамок. Крумкач пачаў ізноў, яшчэ павольней: - Не! Слухай уважліва і паўтарай: “Каровы. Не. Будуюць. Дамкоў”. Давай. - Зараз мне трэба знайсці малаток і цвікі. - А дзе карова возьме дошкі? – спытаў Крумкач. - Здаецца, дзеці пакінулі колькі дошак, - сказала Мама Му. - А што гэта там!? – закрычаў Крумкач. - Малаток, Крумкач. Трэба ўзяць малаток і … - Але ж ты карова! Каровам не патрэбны малаток. - Так, патрэбны, калі яны будуюць дамкі. Крумкач схапіўся за галаву: - Але ж каровы не будуюць дамкоў! - Трэба біць пасярэдзіне, каб патрапіць ў цвік, - сказала Мама Му. - Але, паслухай! – закрычаў Крумкач. – У цябе ж няма ніводнай рукі! У цябе чатыры нагі. У цябе няма чым трымаць малаток. Крумкач заплюшчыў вочы: - У яе атрымалася! – прашаптаў ён. Мама Му лупіла малатком і выглядала вельмі задаволенай. Яна спявала: - Па цвіку, па цвіку, па цвіку ку-ку, ку-ку. Яна азірнулася, каб паглядзець, ці атрымалася забіць цвік. - Я больш не магу гэтага бачыць, - сказаў Крумкач. – У мяне алергія на кароў, якія забіваюць цвікі. Чырвань высыпала па ўсім целе. Я захварэў. Я паляцеў дахаты.

Читать книгуСкачать книгу