Турба-Элік і яго сябры

Автор: Ляхновіч ЭлеанораЖанр: Сказки  Детские  2013 год
Скачать бесплатно книгу Ляхновіч Элеанора - Турба-Элік і яго сябры в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Турба-Элік і яго сябры -  Ляхновіч Элеанора
Автор: Ляхновіч Элеанора 
Жанр: Сказки  Детские   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2013 

Отрывок из книги

Папяровы Дыназабр Аднойчы вечарам Глеб намаляваў на паперы дракона. Потым размаляваў яго каляровымі алоўкамі і выразаў з паперы нажніцамі. Затым прыладзіў яму лапы і крылы — дракон атрымаўся вельмі прыгожы і лагодны! Хлопчык задаволена агледзіў свой твор… але раптам прыжмурыўся і пагрозліва рыкнуў: — Дыназабррр! Дракон адразу ж пераўтварыўся ў грознага Дыназабра. Глеб паставіў яго на паліцу і пайшоў спаць. …Дыназабр агледзіўся, паварушыў лапамі, расправіў крылы — і паляцеў. Ляціць і грозна рыкае: — Абрр-забрр, абрр-забрр… Пераляцеў цераз пакой, дзе спаў хлопчык, паляцеў у залю. Палятаў у цемры. Знайшоў самы ціхі і цёмны куток — пад дыванам. У куце ён абачыў цёмную скрыню. У скрыні — паўночныя камяні. Яшчэ раз папераджальна рыкнуў і схаваўся ў каменнях. Так Папяровы Дыназабр стаў вартаўніком Паўночных Гор. Ратаванне Сонейка На Поўначы зрабілася цёмна. Машынкі ўключылі фары і павольна паехалі па вузкай горнай дарозе. Першым ехаў Сонейка, за ім — Турба-Элік, за Турба-Элікам — Гонка-Стрыж. …