Дзевяць

Автор: Ліпковіч ЯўгенЖанр: Современная проза  Проза  2012 год
Скачать бесплатно книгу Ліпковіч Яўген - Дзевяць в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Дзевяць -  Ліпковіч Яўген
Автор: Ліпковіч Яўген 
Жанр: Современная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2012 

Отрывок из книги

— Ну што вы стаіцё, быццам чакаеце, што вам рубель падаруюць? — спытаўся ён у лейтэнанта. Жыгалка схамянуўся і пачаў сьцягваць радно. Карціна пад шклом, напісаная на люстэрку. Так, як у квітанцыі, выдадзенай лямбардам, Жыгалка й не сумняваўся. На падлозе сядзеў чалавек дагары нагамі, чорныя валасы спадалі на твар. Майка, джынсы, выкручаныя ногі ў красоўках. Чалавек асеў па сьцяне, пакінуўшы за сабою даўгі крывавы сьлед, побач ляжаў пісталет. Мазкі дакладныя, акуратныя. Колеры натуральныя. — Арыгінальна, — сказаў Жыгалка. У люстраной сьцяне над нябожчыкам адбіваўся шырокі лейтэнантаў твар. Ён дастаў грабеньчык з задняй кішэні, прыгладзіў ускудлачаныя бялявыя валасы. — Падобна да месца злачынства, — працягваў ён, — толькі ў банку сьцяна не люстраная. А падлога такая самая, карычневыя квадраты. І пісталет побач… Гмурман кінуў кароткі позірк на лэйтэнанта. — Вельмі падобна, — Жыгалка палез па тэлефон. — Любачка, — сказаў ён у слухаўку, — што ў нас за красоўкі на штымпулі, што спрабаваў пяцьсот …