Парыж-Дыснэйлэнд

Автор: Хадановіч АндрэйЖанр: Поэзия  Поэзия  2013 год
Скачать бесплатно книгу Хадановіч Андрэй - Парыж-Дыснэйлэнд в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Парыж-Дыснэйлэнд -  Хадановіч Андрэй
Автор: Хадановіч Андрэй 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2013 

Отрывок из книги

КРЫХУ ПАЛІТЫКІ Ў ХАЛОДНАЙ ВАДЗЕ Па Сене плыве плякат з партрэтам кандыдата ў прэзыдэнты. Надпіс унізе: «Запрашаем на першы тур!» — нагадвае, што ты яшчэ не ў Беларусі. ФРАНЦУСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ Вершы з аптымістычным фіналам 1. Француская рэвалюцыя — на апошнім паверсе музэю Карнавале, маўляў, найвышэйшая кропка парыскай гісторыі, што абудзіць і самых сонных наведнікаў. Дзьве статуі — Свабода і Роўнасьць. Грудкі Роўнасьці прыкрытыя тканінай аднолькава. Карціна з руінамі Бастыліі. У наступнай залі — падрабязны макет Бастыліі. (Рукамі не чапаць — глядзі папярэдні экспанат.) Рэспубліканскі тэрмомэтр у фрыгійскім каўпаку. Патрыёт з адарванай правай рукой робіць эфэктны жэст левай. На іншай карціне іншыя патрыёты сьпяваюць патрыятычную песьню. Словаў не чуваць. Шарлота Кардэ, з кінжалам. Жан-Поль Марат, з ваннай. Максыміліян Рабэсп’ер, з Дантонам. Людовік XVI, з Марыяй-Антуанэтай. Марыя-Антуанэта, у жалобе па мужы. Галава Марыі-Антуанэты. Цацачная гільятына. Можна ўжываць замест мышалоўкі. Шмат рэвалюцыйных …