Бары-бэры

Автор: Някляеў УладзімірЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Някляеў Уладзімір - Бары-бэры в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Някляеў Уладзімір 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Тады што ж выходзіць? Тады выходзіць, што аддаў Кашын аднапакаёўку, ці сабе пакінуў - без розніцы. Як і тое, адведае яго Сяўко, ці не адведае... Усё ў гэтым свеце ўсім бары-бэры?.. Не, трэба усё ж адведаць. Памрэ, не памрэ... Чаму ён павінен памерці? Ад якой заразы? Няма заразы на Кашына! Калі б яна была, Сяўко тую заразу даўно б Кашыну падсеяў. Ён жывучы, гэты Кашын. Неяк яны выпівалі дома ў Сяўко, і Кашыну на галаву карціна ўпала. «М. А. Някрасаў у перыяд «Апошніх песень». Ма­стака І. А. Крамскога. Алёна з Піцера, тады яшчэ Ленінграда, прывезла. Ёй стрыечны брат, які ў Піцеры жыве і ў Эрмітажы электрыкам працуе, за 85 рублёў карціну прадаў. Прасіў 130, бо шэдэўр, толькі для сястры, і каб яна нікому ні гу-гу: арыгінал у музеі ён копіяй падмяніў. У Алёны зарплата 90, а тут - 130... Паўтары месяцы жыцця. За якую ты карціну паўтары месяцы пражывеш - хай сабе за арыгінал? Стрыечнік згадзіўся, што за карціну столькі не пражывеш, саступіў 45 рублёў - Алёна й купіла. Надта ж ёй карціна глянулася, …