Тры жыцці княгіні Рагнеды

Скачать бесплатно книгу Тарасаў Кастусь - Тры жыцці княгіні Рагнеды в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Тры жыцці княгіні Рагнеды - Тарасаў Кастусь
Автор: Тарасаў Кастусь   
Жанр: Историческая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 24 
Год: 1997 

Отрывок из книги

Прыцемкамі, калі Рагнеда сядзела разам з маці пры кудзеллі, а каля бацькі садзіліся браты Ўсяслаў і Брачыслаў, і збіраліся ў нагрэтую хату матчыны і бацькавы людзі, марылася Рагнедзе пад ціхае журчанне верацяна пра свае такія ж пакоі, чуўся скрозь голас бацькі, які забаўляў маці вясёлым ці журботным аповядам, голас свайго суджанага, ласкавы голас клопату, і прасякала яе нецярплівасць любові... Прыйшоў час: Рагнеда жадала адгадаць галоўныя загадкі жыцця... Пасля Калядаў у колкі марозны дзень прымчаў на запененым кані стражнік з блізкай заставы і прывёз князю Рагвалоду перададзеную па ланцугу вестку, што едуць людзі Яраполка і хутка прыбудуць. Хваляванне ахапіла полацкі дзядзінец, а з яго панеслася пагалоска па ўсіх гарадскіх дварах. Бабы сходзіліся і гадалі, колькі пасагу павязе з сабой князёўна ў далёкі Кіеў і каго з дзевак выбера княгіня ў дружкі сваёй дачцэ на вяселле, а прызнаныя пяюхі ўжо бачылі сябе на будучым свяце на чале карагодаў, што праводзяць нявесту ў лазню і з лазні, і на …