Гэта ня лічыцца

Автор: Манцэвіч НастаЖанр: Поэзия  Поэзия  2011 год
Скачать бесплатно книгу Манцэвіч Наста - Гэта ня лічыцца в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Гэта ня лічыцца -  Манцэвіч Наста
Автор: Манцэвіч Наста 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2011 

Отрывок из книги

Гэта ня лічыцца Наста Манцэвіч *** Вілейка. Дубаўка. Раніца. Ён сказаў у нудзе: “Сэ ля ві”, і мы селі ля Віліі. Запалілі. Каменьчыкі ў рэчку кідалі, глядзелі, як распаўзаюцца кругі ад іх па вадзе… *** Сяджу каля тэлевізара ем цукеркі паперкі сьлінай прымацоўваю да сьценкі. Адначасова дакладна – у перапынках калупаю пальцам у шкарпэтках дзірку. Размалёўваю “А4” уздоўж і ўпоперак упоперак і ўздоўж Я злосны калючы вож іголкі растуць на сьпіне. Ты патэлефануеш ці не? *** Непазьбежна вясны наступства: што ні дзеўчына, то распуста, зь Менску, з Горкі, з-пад самай Ніцы што ні дзеўчына, то ў спадніцы. Захінула вясна мне вочы – агаляюць паненкі грудзі і з цырульні павольна крочыць ці то дзеўчына, ці то пудзель. *** Што мне рабіць з табою, такой прыгожаю? Калі ты стаіш на кухні ў адных шкарпэтках і варыш каву мне ў маёй кватэры, – Глядзець на цябе. Што мне рабіць з табою, такой разумнаю? Калі ты расказваеш мне з захапленьнем пра фільм, які паглядзела, пакуль я была на працы, — Слухаць цябе. Што мне …