Ланцуг

Автор: Федарэнка АндрэйЖанр: Современная проза  Проза  Повесть  2012 год
Скачать бесплатно книгу Федарэнка Андрэй - Ланцуг в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Ланцуг -  Федарэнка Андрэй
Автор: Федарэнка Андрэй 
Жанр: Современная проза  Проза  Повесть   
Серия:  
Страниц: 42 
Год: 2012 

Отрывок из книги

II — Усё было б добра, каб не… Справа ў тым, што ні яе жаніх, ні сама Мілачка нават не здагадваюцца, што ў Мілачкі рэдкая, небяспечная хвароба. (Стэльмах памаўчаў і сказаў па-латыні назву.) Уратаваць яе можа толькі аперацыя. Хваробу вызначылі даўно, калі Мілачцы толькі споўнілася сем гадоў, і трэба было весці яе ў школу. Перад гэтым трэба было прайсці поўны медыцынскі агляд. Вядома, я павёў яе не ў паліклініку, а да самога Барыса Іосіфавіча, у кардыялагічны цэнтр. Страшна ўспомніць, што са мной зрабілася, калі я пачуў… Спачатку мяне ад адчаю проста захліснула злосць, я ледзь не кінуўся на Барыса Іосіфавіча з кулакамі, крычаў, што ён — не доктар, што, перш чым ставіць такія дыягназы, хай навучыцца разбірацца ў звычайных аналізах… Потым мне, здароваму саракагадоваму мужчыну, стала блага, і мяне адпойвалі карвалолам і давалі нашатыр пад нос. Калі я апрытомнеў, Барыс Іосіфавіч, які за ўвесь час, пакуль я на яго крычаў, не прамовіў ні слова, ціхім і вінаватым голасам паўтарыў страшны дыягназ. …