Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Фаўст

Автор: Гётэ Ёган ВольфгангЖанр: Трагедия  Драматургия  Поэзия  Поэзия  1996 год
Скачать бесплатно книгу Гётэ Ёган Вольфганг - Фаўст в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Фаўст - Гётэ Ёган Вольфганг
Автор: Гётэ Ёган Вольфганг 
Жанр: Трагедия  Драматургия  Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 61 
Год: 1996 

Отрывок из книги

Пралог на небе {4} Гасподзь, нябеснае воінства {5} . Пасля Мефістофель . Наперад выходзяць тры архангелы . Рафаіл Гучыць грымотнай песняй сонца У дружным хоры братніх сфер, {6} Спрадвеку кружыцца бясконца На свой прадпісаны манер. Магутнасць творчага гарэння Нам прыбаўляе свежых сіл, І, нібы ў першы дзень тварэння, Уражвае палёт свяціл. Гаўрыіл З шалёнай хуткасцю ў прасторы Адвечна кружыць шар зямны, І ўсё змяняецца ў пакоры: І светлы дзень, і змрок начны. Бушуе мора, мкне на бераг, Б’е ў скалы пеністы прыбой. Зямля і мора, хваляў шэраг Праходзяць тут перада мной. Міхаіл На сушу рвуцца хваль чароды, Ныраюць скалы ў бездань вод. Ўзаемадзеяння прыроды — Загадкавы кругаварот! Хай пекла страшыць спусташэннем, Зямлю бічуе грозны гром — Паслы твае тваім натхненнем, Тваім, гасподзь, жывуць дабром. Усе ўтрох Святло гасподняга гарэння Апору, веру нам дае. І, нібы ў першы дзень тварэння, Магутныя дары твае. Мефістофель О божа, зноў падаўся ты ў візіты, Свае ўладанні аглядаеш зноў. І я прымазаўся …