Заходнікі

Автор: Далідовіч ГенрыхЖанр: Советская классическая проза  Проза  Роман  1994 год
Скачать бесплатно книгу Далідовіч Генрых - Заходнікі в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Заходнікі -  Далідовіч Генрых
Автор: Далідовіч Генрых 
Жанр: Советская классическая проза  Проза  Роман   
Серия:  
Страниц: 43 
Год: 1994 

Отрывок из книги

Сёння Марыся таксама апусцілася на край; неўзабаве паказала свае гладкія плечы, хвалюючы раўчук на спі-не, які вось хораша закрылі апушчаныя цёмныя валасы. Але, цяпер не чуючы ягонага адмыслова затоенага ды-хання, напружанасці для рыўка, Марыся нібы здзівілася — заціснула локцямі станік і азірнулася. Бачачы, што ён ляжыць зусім нерухома, бадай, упершыню за сумеснае жыццё не заспяшалася хаваць сваё спрытнае і прыгожае цела, нырнула пад коўдру і прытулілася. — Які цёпленькі! — шчасліва прашаптала і, ужо ўражаная яго стрыманасцю: — Ты стаміўся? Хапаў, падымаў за сябе і за дзядзьку? — Стаміўся, — нехаця, абы не маўчаць, буркнуў ён. Маючы яшчэ толькі дваццаць тры гады, не малую мужчынскую сілу, ён, лічы, не ведаў добра, што гэта такое — стома ад работы. Каб была старэйшая — калі не з адпалымнелай, то ўжо з прыціхлай душой альбо мела спакайнейшы характар, — дык Марыся, як і кожная крыўдлівая жанчына, раптоўна пахаладнела б, насупілася, але… — Мы зараз прагонім тваю стому… — Загарэзнічала яна, …