Рэканструкцыя неба

Автор: Гапеева ВольгаЖанр: Современная проза  Проза  2003 год
Скачать бесплатно книгу Гапеева Вольга - Рэканструкцыя неба в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Рэканструкцыя неба -  Гапеева Вольга
Автор: Гапеева Вольга 
Жанр: Современная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2003 

Отрывок из книги

*** крылы мной выразаныя з падручніка па біялёгіі раптам убачу за сьпінамі гарбатымі сьпінамі псаломшчыкаў ціхенька спалохаюся і вось ужо енкі клінічныя ціснуцца ціснуцца ў дзьверы ціснуцца ціснуцца ў вочы ціснуцца ціснуцца ў вушы чуеш? ВЕРШЫ ПРА ЖНІВЕНЬСКІ ГОЛАС I жнівеньскі голас назьбірае каштанаў сініх і жоўтых памерла-хворых сьлёзкамі скоцяцца ў даліны далоняў сіні і жоўты жнівеньскі голас II Золатка, Вас расстраляў жнівеньскі голас? Зяачыць так трэба. Ня плачце. Прашу Вас, ня пэцкайце лісьце сваёю крывёю. Золатка, можа запросіце нас у калегіюм сьмерці? Што? Перапоўнены?.. *** з прасьціны мармэляднага неба вышый мне вусны з вэлюму чорнага ветру вышый мне вочы зашпілі на сукенцы цацачны гузік і навучы ўсьміхацца пункцірамі ночы. *** Асьцярожна памый свой цень мы — словы пакараныя маўчаньнем і мы ня вернемся з тае вайны паміж мною і мной *** Як паклічу цябе на вайну ці пойдзеш са мною праз жоўтае-жоўтае поле да гары Сьвятое? Як згублюся ў жоўтым полі з параненай галавою ці станеш мяне …