Ля аднаго вогнішча

Автор: Гніламёдаў УладзімірЖанр: Критика  Документальная литература  1984 год
Скачать бесплатно книгу Гніламёдаў Уладзімір - Ля аднаго вогнішча в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Ля аднаго вогнішча -  Гніламёдаў Уладзімір
Автор: Гніламёдаў Уладзімір 
Жанр: Критика  Документальная литература   
Серия:  
Страниц: 34 
Год: 1984 

Отрывок из книги

Героя беларускай паэзіі на ўзмежжы 50-60-х гадоў цяжка было папракнуць у ідылічнасці светаўспрымання. Паэзія шырока выяўляла яго «суб’ектыўны», «асабовы» падыход да складаных з’яў рэчаіснасці. Сур’ёзная заслуга паэзіі адзначанага перыяду — паглыбленне яе лірыка-публіцыстычнага гучання, у якім індывідуальнае, асабістае спалучаецца з шырынёй грамадзянскага гучання твора. Гэта вынікае з таго, што паэзія ўзяла накірунак у глыбіню сацыяльнай і маральнай праблематыкі, псіхалогіі, побыту. Словам, паэзія ўзбагачала сваю эмацыянальную палітру. Сам час стымуляваў шырокі размах паэтычных пошукаў. Адбывалася тое, пра што пісаў некалі І. Бэхер: «Новы герой, які думае і адчувае, паступова пачынае звяртацца да палітычных і маральных праблем сучаснасці — і вось адраджаецца і абагульняецца жанр філасофскай, інтэлектуальнай, грамадзянскай лірыкі. Новы лірычны герой можа быць іранічны, насмешлівы — і вось вам умова для адраджэння гумару ў паэзіі. Ён можа быць рэзкі і бязлітасны — і вось вам уздым сатыры. …