Любіць ноч — права пацукоў

Автор: Станкевіч ЮрыЖанр: Современная проза  Проза  2000 год
Скачать бесплатно книгу Станкевіч Юры - Любіць ноч — права пацукоў в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Станкевіч Юры 
Жанр: Современная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 16 
Год: 2000 

Отрывок из книги

здалёк прыехалі? і нервова рыхтавалася задаць яшчэ пытанні, іх было шмат: пра тое, хто яны такія, чаму з’явіліся і чаго хочуць, якія ў іх мэты — павінны ж быць у людзей нейкія мэты, але пакаёўка пакінула яе пытанні без адказу, а ў сваю чаргу пыталася а чорны хлеб можна есці? і тлумачыла у ім, кажуць, радыяцыя, бо ён з жыта, а пшаніца прывазная і цікавілася а тут правяралі зямлю, паветра? і, калі пачула, што радыеактыўнасць тут значна меншая, чым, напрыклад, у паўднёвых раёнах, адразу перапыніла размову, проста завярнулася і пайшла, і ўсё гэта здалося тады жанчыне нерэальным і невытлумачальным, як бывае ў сне, але ж гэта было наяве, і яна ўсё-ткі супраціўлялася і імкнулася шукаць хаця б паразумення, але тыя прыхадні рабілі сваю справу з механічнай мэтанакіраванасцю насякомых, якія адкладваюць свае яйкі на аблюбаваныя імі ахвяры, і вынік нібы быў імі прадугледжаны, быццам яны толькі выканаўцы непаразумелага ей і адхіленага ў часе валявога акту, і жанчына хадзіла ля дома, пазіраючы ў бок суседзяў, …