Няголены ранак

Автор: Гапеева ВольгаЖанр: Поэзия  Поэзия  2008 год
Скачать бесплатно книгу Гапеева Вольга - Няголены ранак в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Няголены ранак -  Гапеева Вольга
Автор: Гапеева Вольга 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2008 

Отрывок из книги

+ як неразношаны абутак мне цісьне сэрца і калі не ў памеры справа тады ў чым віно гарбата піва часам кава такая сынанімія дачканімія бяздзетнасьць і дзеці па-за шлюбам не мае я не магу казаць (як зручна што “х” і “з” так блізка на клявіятуры) і так ня блізка мы і шыбеніцы будаўнічых кранаў на іх штодня я адзіноту вешаю сваю (ты са сваёй спраўляйся залпам) ў бязлюдным парку буду гвалціць сум падчас абедзенага перапынку і нават згубленая завушніца не давядзе што злодзей гэта я 2 + адзінае магчымае імя было на “а” і заканьчэньне ў яго было на “а” а пасярод - слупы з перагародкай такая арфаграфія мне не знаёма і каб я лепш запомніла яе ты прыкладаў мой голаў да слупа каб слухала я ейнае імя што стала для цябе сынонімам “каханьня” я ж націскалася на “о” таму зрабілася сынонімам “было” + на досьвідку прыйдзе бінтаваць маё сэрца рудаю стужкай сатканай з кудзерак анёлаў што часамі сьпяць у трамваях і сасьніўшы яблык раздора хутчэй выбягаюць і нясуцца насустрач самі ня ведаючы каму і навошта у …