Ахвяры

Автор: Шамякін Іван ПятровічЖанр: Советская классическая проза  Проза  1990 год
Скачать бесплатно книгу Шамякін Іван Пятровіч - Ахвяры в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Ахвяры -  Шамякін Іван Пятровіч
Автор: Шамякін Іван Пятровіч 
Жанр: Советская классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 35 
Год: 1990 

Отрывок из книги

— У які час? — Калі мяне з наркамата, палячыўшы ў санаторыі, паслалі на спіртзавод. Некаторыя зайздросцілі: пусцілі шчупака ў раку. Але які я шчупак! Нават не акунёк. Плотачка. Брагінскі ведаў, што больш года, другая палавіна трыццаць сёмага і першая трыццаць восьмага, як бы выпадала з біяграфіі Аляксея Іванавіча. Маўчаў ён пра гэты год. I малады ідэаліст не адразу нават сцяміў, што здарылася. Дзіўна. Чытаў жа пра суды над маршаламі, камандзірамі, ведаў пра арышт камандзіра іх палка, пра самагубства камдзіва. Верыў, што яны завербаваныя фашысцкай разведкай. Верыў да самай вайны. А калі ляжаў ранены ў бальніцы і яму адкрыта, адзін доктар — са злараднасцю, перадаваў пра трыумфальнае наступленне немцаў на Маскву, вера яго ў вышэйшую справядлівасць, у мудрасць правадыра пахіснулася. I тады яму не хацелася жыць. Добра, што Ванда хутка забрала яго ў сваю хату на Старажоўцы. Яе незвычайны аптымізм, а яшчэ больш перакананасць яе маці, работніцы хлебазавода, што нашы ўсё роўна перамогуць, вярнулі …