Блізкае і далёкае

Автор: Мележ ІванЖанр: Советская классическая проза  Проза  1954 год
Скачать бесплатно книгу Мележ Іван - Блізкае і далёкае в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Блізкае і далёкае -  Мележ Іван
Автор: Мележ Іван 
Жанр: Советская классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 36 
Год: 1954 

Отрывок из книги

— Ага… Дзе Казлоў i Бондар? Што ix няма? Казлоў i Бондар былі салдатамі з яго ўзвода i таварышамі на гэтай кватэры. — Той ноччу на світанні як пайшлі… — уздыхнула жанчына. — Паклікалі ix на самым світанні, пасля таго, як ты паехаў. Потым за сялом вельмі стралялі: i гарматы i палямёты, у акне шыбы ледзь не павыляталі. Проста страх — так стралялі. Многа, кажуць, немцаў паклалі… Ды ты cпi, Мікола. Спачні, а пасля будзеш пытаць… — I пра ix нічога не чуваць? — Нічога… А ты кладзіся спаць… Нічога. Толькі Арсеніха казала, што i нашых лягло там. У Арсеніхі камандзір у хаце стаяў… Як-бо яго прозвішча? — Кандраценя. — Не інакш, Кандраценя. To i яго забілі. Яна плакала, як па сыне. I Пятро, i Сіманаў загінулі. А Грышку таго рудога бачыла раненага. Уся галава ў марлях. Пра Бондара i Казлова пыталася, дык — не, кажа, не бачыў… Скінь боты, я прасушу ix… У гэты час скрыпнулі дзверы. У хату ўвайшоў Казлоў. Адзін рукаў яго шыняля быў адрэзаны да локця. Рука да таго месца, дакуль адрэзаны рукаў, была забінтавана …