Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Соль і перац

Автор: Правасуд Уладзімір РыгоравічЖанр: Юмористические стихи  Юмор  1976 год
Скачать бесплатно книгу Правасуд Уладзімір Рыгоравіч - Соль і перац в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Соль і перац - Правасуд Уладзімір Рыгоравіч
Автор: Правасуд Уладзімір Рыгоравіч 
Жанр: Юмористические стихи  Юмор   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1976 

Отрывок из книги

ШКАДЛІВЫ КОТ Ката прабралі за грашкі (Ён злізваў з малака вяршкі) І папярэдзілі сурова, Што застанецца ў хаце пры адной умове: Калі больш шкодзіць ён не будзе... Паклаў тут лапкі Кот на грудзі: — Шаноўныя мае гаспадары! Памылкі прызнаю! Грашыў, чаго таіць, вядома, Тады, як не было вас дома. Але вось з гэтай самае пары Я ні смятаны і ні хлеба Ніколі не крану, дальбог!.. Крану — пярун няхай ударыць з неба! Не праганяйце толькі за парог!.. Кату паверылі. Ката пашкадавалі. Яго спачатку нат не пазнавалі: На відным месцы Пакладуць ці мяса, ці сырок — Пры людзях Кот І не зірне ў той бок. І так дзён пяць праходзіць... На шосты дзень Кот зноў нашкодзіў. І зноў гаспадары Ката прабрал!... А лепш, каб гэткіх вось Катоў Ля устаноў Не прыгравалі, А прэч іх гналі. ЛЫСКА І ТРЭЗОР Жылі у дружбе Лыска і Трэзор. І вартавалі разам двор? Дзялілі памяркоуна будку, Што у двары тулілася ў закутку. З адной нат елі міскі Трэзор і Лыска. Хоць часам і недаядалі, Затое дужа добра сябравалі. Ды вось аднойчы, Калі на …