Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў

Автор: Лынькоў Міхал ЦіханавічЖанр: Детская проза  Детские  1997 год
Скачать бесплатно книгу Лынькоў Міхал Ціханавіч - Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў -  Лынькоў Міхал Ціханавіч
Автор: Лынькоў Міхал Ціханавіч 
Жанр: Детская проза  Детские   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1997 

Отрывок из книги

А там вунь вавёрка пераскоквае з галінкі на галінку. Уселася ды чапурыцца, не зважае на Мішку. Той і сяк, і так - і зубамі лясне, і лапай зямлю дзярэ, і голас прабуе падаць, а вавёрка нічога, хоць бы зірнула раз, матляецца толькі хвост як мяцёлка. Узлаваў тады Мішка, да хвойкі кінуўся, стукнуў лапай па ёй. Вавёрка пераскочыла на другую хвойку, з той - на трэцюю. Мішка - за ёй. Спрабаваў на хвойку ўзабрацца. І вось-вось, здаецца, зловіць вавёрку, але дзе ты яе возьмеш, калі яна скача як блыха. Раз такі скочыў з дрэва і сам Мішка. Думаў, што паляціць як матыль услед за вавёркай. І вось-вось, здаецца, зубамі за хвост учэпіцца, раскрыў ляпу шырэй, каб хваста не ўпусціць. Дык дзе ж ты бачыў! Секунда, дзве, і повен рот зямлі, ды нагу падбіў, так ляснуўся аб зямлю. Добра яшчэ, што дрэва было нізкае, маглі б Мішкавы палёты кончыцца куды горш. Дасталося тады Мішку парадкам і ад маткі, і прыйшлося яму назаўсёды кінуць свае лётніцкія практыкаванні. Няхай яны, тыя вавёркі, лятаюць ды матылюшкі якія, …