жыццё з вялікай літары Ж

Автор: Капанскі ПавелЖанр: Современная проза  Проза  2013 год
Скачать бесплатно книгу Капанскі Павел - жыццё з вялікай літары Ж в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
жыццё з вялікай літары Ж -  Капанскі Павел
Автор: Капанскі Павел 
Жанр: Современная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2013 

Отрывок из книги

Фея раскінула рукі на ложку і працягвала спаць. Я паглядзеў на гадзіннік. Згадаў заадно, што яго няма. Мінулы сусед з’ехаў і забраў усе самыя карысныя рэчы ў хаце: гадзіннік ды мікрахвалёўку. Я дацягнуўся да тэлефона. Восьмая раніцы. Прыгадаў дзень — нядзеля. Файна. Нікуды не трэба ісці. Нічога не трэба рабіць. Хаця не, дрэнна. Інакш можна было б зваліць з хаты на працу, хай бы тут сама разбіралася, што да чаго. Глядзіш, у хаце б прыбралася. Я б ёй яшчэ цыдулку пакінуў, дзе што памыць трэба. Пакуль я гэта ўсё думаў, трошкі звыкся з фактам, што фея ляжыць на маім ложку і, відавочна, яе трахнуў. Ну, як жа, не мог не трахнуць. Я ж сябе ведаю. Тым больш раніцай. Ціхенечка пракраўся ў ванную. Паглядзеў на сябе ў люстэрка: няголены, сінякі пад вачыма. Але пачуваўся я добра. Я трахнуў фею. Я — няўдзячнае быдла. Канешне, ніхто ў дзяцінстве не казаў, маўляў, як падрасцеш, фей не трахай. У дзяцінстве ўвогуле мала што карыснага казалі. Але мог бы і сам здагадацца. Можа, ёй цяпер трэба быць у іншым …